Ствараем беларускую прастору ва Уроцлаве разам!
Ствараем беларускую прастору ва Уроцлаве разам!
Our users created 1 247 978 fundraisers and raised 1 405 775 620 zł
What will you fundraise for today?
Description
Разам са зборам 1.5% ад падаткаў PIT Суполка беларусаў Уроцлава паралельна адкрывае збор 50 000 злотых праз Zrzutka, каб цалкам фінансаваць беларускую прастору ў нашым горадзе і хутчэй яе запусціць!
Беларусы Уроцлава – гэта вялікая і моцная супольнасць, якая расце з кожным годам. Але да гэтага часу мы не маем свайго ўласнага месца, дзе маглі б сустракацца, арганізоўваць адукацыйныя і культурныя падзеі, дапамагаць адно аднаму.
Таму наша мэта на 2025 год – стварыць адкрытую прастору ва Уроцлаве, даступную для ўсіх!
Гэта будзе прастора для:
✅ сустрэч і адукацыйных праграм,
✅ падтрымкі беларускіх мігрантаў, былых палітвязняў і сем'яў
✅ правядзення курсаў, лекцый і майстар-класаў,
✅ культурных мерапрыемстваў і нефармальных сустрэч,
✅ падтрымкі беларускага бізнесу і ініцыятыў.
1️⃣ Не ўсе могуць пералічыць 1.5% – некаторыя беларусы яшчэ не падаюць дэкларацыю PIT у Польшчы, але хочуць дапамагчы.
2️⃣ Грошы патрэбныя ўжо зараз – сродкі з 1.5% паступяць пазней, таму нам трэба мець бюджэт для больш хуткага запуску.
3️⃣ Збор праз Zrzutka – гэта гнуткасць – можна ахвяраваць любую суму, нават калі ў вас няма высокага падатку.
4️⃣ Салідарнасць – калі кожны беларус ва Уроцлаве зробіць нават невялікі ўнёсак, мы хутчэй зможам стварыць беларускую прастору.
📌 Гэтыя грошы дададуцца да асноўнага бюджэту ў 100 000 zł і дапамогуць аплаціць першапачатковыя выдаткі на стварэнне прасторы:
- арэнду і рамонт памяшкання,
- мэблю і тэхнічнае абсталяванне,
- першыя месяцы функцыянавання,
- аплату працы менеджэра прасторы
👉 Разам мы створым месца, якое стане цэнтрам для беларусаў ва Уроцлаве!
Дзякуй за вашу падтрымку!

There is no description yet.
Create a tracking link to see what impact your share has on this fundraiser. Find out more.
Create a tracking link to see what impact your share has on this fundraiser. Find out more.